З фігуранта «справы патрыётаў» Івана Кавальчука знялі адно абвінавачанне



«„Навучанне і падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках“ — гэты артыкул Крымінальнага кодэксу зняты», — паведаміў брат Івана Аляксей Кавальчук.

25-гадоваму студэнту-архітэктару Івану Кавальчуку ўсё яшчэ інкрымінуюць другі артыкул — звязаны з арганізацыяй незаконных узброеных фармаванняў.

Ад 8 чэрвеня Іван Кавальчук пераведзены з СІЗА КДБ («амtрыканкі») у СІЗА № 1 МУС («Валадарку»).

«Паміж „Амtрыканкай“ і „Валадаркай“ адрозненне вялікае, у Івана значна палепшыўся настрой», — сказаў Аляксей Кавальчук.

Тэрмін утрымання пад вартай Івану Кавальчуку падоўжаны да 21 ліпеня.

svaboda.org