З «кандыдатам» у дэпутаты паразмаўлялі ў ваенкамаце
26-гадовы мянчук Павел Стэфановіч хоча ўзяць удзел у парламенцкіх выбарах, якія прызначаныя на 11 верасня, і стаць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў па 98-й Паўднёва-Заходняй акрузе Менску, каб вырашыць «дзве вельмі важныя праблемы беларускага грамадства» – сямейнага гвалту і легалізацыі канопляў.
Пасля галоснай заявы хлопца выклікалі ў ваенкамат, дзе яго чакаў сюрпрыз. Пра гэта Стэфановіч напісаў у сваім «Facebookʼу».
