З каронавірусам шпіталізаваная Надзея Мікуліч



Заслужаная артыстка Беларусі, былая вакалістка гуртоў «Чараўніцы» і «Верасы», 67-гадовая спявачка і кампазітарка Надзея Мікуліч захварэла на каронавірус, паведамляе svaboda.org.

Цяпер яна знаходзіцца ў 6-м шпіталі Менска з двухбаковай пнеўманіяй. Аналіз на каронавірус узялі таксама ў яе мужа Барыса Белага, у мінулым адміністратара гурта «Верасы».