З Кастрычніцкага РУУС Менска вызвалілі 12 журналістаў



Цягам ночы з Кастрычніцкага РУУС Менска вызвалілі 12 журналістаў, якіх затрымалі ў нядзелю. На ўсіх склалі адміністратыўныя пратаколы за нібыта непадпарадкаванне міліцыі, іх будзе разглядаць суд у бліжэйшыя дні. Шмат у каго забралі мабільныя тэлефоны і камеры.

Журналіст «Белсата» Зміцер Міцкевіч на свабоду не выйшаў. На яго склалі два пратаколы: (удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве) і (непадпарадкаванне міліцыі). Змітра адправілі ў ізалятар на Акрэсціна. Таксама на Акрэсціна адправілі актывіста Іллю Дабратвора, які прысутнічаў на ўчорашняй акцыі ў якасці журналіста.

Беларускае Радыё Рацыя