На дарогах Беларусі падвышаецца верагоднасць аварый



Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў своечасова прыводзіць сваіх жалезных коняў да належнага тэхнічнага стану, памяняць покрыўкі і праверыць спраўнасць фар і габарытных агнёў.

Кіроўца з 20-гадовым стажам Яўген Скочка заўважае, што бяспечная язда залежыць у першую чаргу ад адказнасці саміх кіроўцаў.

– Да зімы ў любым выпадку трэба рыхтавацца. Як мінімум вадкасці, якія не замярзаюць заліваць – тасол, незамярзайку. Незамярзайку трэба набываць дарагую, бо тая, якая прадаецца на базары звычайна замярзае. Гума зімовая мусіць быць. Але самая важная ўмова зімой – не ліхачыць, не абганяць без патрэбы і рэзка не тармазіць, бо гэта – першыя чыннікі аварыі.

Сёлета ў сілу ўступаюць некалькі змяненняў у Правілах дарожнага руху. У прыватнасці, у зімовы перыяд з 1 снежня па 1 сакавіка кіроўцы будуць абавязаныя выкарыстоўваць зімовыя аўтапокрыўкі.

Беларускае Радыё Рацыя