З Onliner сыходзіць галоўны рэдактар
З Onliner сыходзіць галоўны рэдактар. Мікалай Казловіч, які апошнія гады быў галоўным рэдактарам, абвясціў, што пакідае працу.
Частка журналістаў таксама сыходзіць з працы. Грамадска-палітычных навінаў на партале будзе яшчэ менш.
У развітальным паведамленні Казловіч паведаміў, што сыходзіць у афлайн на перазагрузку. Цяпер галоўным рэдактарам будзе Мікалай Градзюшка, які шмат год працуе ў Onliner, а да гэтага працаваў у дзяржаўнай газеце “Рэспубліка”.
Onliner — апошняе буйное незалежнае анлайн-медыя ў Беларусі, якое мае статус СМІ.
Беларускае Радыё Рацыя
