З пачатку 2016 у Беларусі запрацуе 4G



У Беларусі з новага года з’явіцца сетка 4G. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шадко.

Па словах чыноўніка, у беларускай сталіцы на дадзены момант праходзіць тэставанне сотавай сеткі 4-га пакалення. У цяперашні час у Беларусі ўсе аператары сувязі пабудавалі сеткі 3G. Максімальна даступная хуткасць перадачы дадзеных у іх – крыху больш за 40 мегабіт у секунду. Сучасныя мабільныя прылады дазваляюць перадаваць дадзеныя ў сетках LTE з хуткасцю да 600 мегабіт у секунду, паведамляе tvr.by.

Шадко адзначыў, што тэставая зона ўжо працуе ў Менску. „1 студзеня мы з вамі зможам са сваімі тэлефонамі скарыстацца паслугай”, – сказаў першы намеснік міністра.

[manual_related_posts]