У офісе «Аховы птушак Бацькаўшчыны» адбыўся вобшук
17 гадоў таму
Як адзначылі прадстаўнікі арганізацыі, ніхто з супрацоўнікаў не затрыманы, пры вобшуку былі канфіскаваныя копіі дакументаў.
***
Сёння каля 12:00 з’явіліся паведамленні аб тым, што сілавікі прыйшлі ў «Ахову птушак Бацькаўшчыны», паведамляе Наша Ніва.
Тэлефоны менскіх супрацоўнікаў не адказваюць. Прадстаўнікі ў рэгіёнах не разумеюць, што адбываецца.
Паводле інфармацыі REFORM.by, прэтэнзіі ў праваахоўнікаў паўсталі да аднаго з супрацоўнікаў арганізацыі і гаворкі пра блакаванне ўсёй працы АПБ не ідзе.
Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» заснавана ў 1985 годзе і вядомая тым, што працуе над захаваннем разнастайнасці відаў і экасістэм Беларусі, залучаючы насельніцтва ў актыўную ахову прыроды. Яе чальцамі з’яўляюцца каля 3000 чалавек.
