З-за кратаў выйшаў беларускі кінапрадусар Віктар Лабковіч



З-за кратаў выйшаў беларускі кінапрадусар Віктар Лабковіч. Гэта адбылося некалькі дзён таму, піша t.me/holybelawood.

„Першая кінавідэакампанія” Лабковіча — адзін з нешматлікіх удалых прыкладаў прыватнага бізнесу ў беларускім кіно. Перш за ўсё яна вядомая прадусаваннем серыяла пра Уладзіміра Мулявіна „За паўгадзіны да вясны”, прэм’ера якога плануецца ўвосень. Таксама Лабковіч прадусаваў фільм „Дэбют” Анастасіі Мірашнічэнкі пра гомельскую жаночую калонію (ён падаваўся на „Оскар” ад Беларусі) ды іншыя.

Затрымалі Віктара Лабковіча ў канцы чэрвеня 2021 года — амаль год таму. Тады сілавікі прыйшлі з вобшукам у кампанію „Модум” і затрымалі яе топ-менеджераў, да якіх належыць і Лабковіч.

[manual_related_posts]