З-за спякоты пагаршаецца эпідэміялагічная сітуацыя



З-за анамальнай спякоты, якая пануе ў краіне пяты дзень запар, пагаршаецца эпідэміялагічная сітуацыя. Медыкі адзначаюць, што спякота правакуе развіццё інфекцый, ад якіх пакутуе страўнікавая сістэма.

Супрацоўнік пінскага цэнтра гігіены Эдуард Красоўскі распавёў, дзе перадусім пільнуюць непрыемнасці:

– Павялічыўся рос кішэчных інфекцый. Гэта звязана з тым, што ў спёку вельмі павышана ўзбуджанасць мікраарганізмаў. Атручванне можа адбывацца праз кантакт, праз брудныя рукі, не выкананне правілаў асабістай гігіены. Таксама калі ўжываюць сырую ваду, пратэрмінаваныя салаты, нямытую садавіну-гародніну. Пры купанні таксама, калі людзі купаюцца і заглытваюць ваду.

Па словах медыка, такія інфекцыі могуць прывесці чалавечы арганізм да абязводжвання, а гэта ўжо стварае рэальную пагрозу смерці. Таму на трэці дзень атручвання, калі не атрымліваецца перамагчы інфекцыю самастойна, трэба звяртацца да лекараў.

Беларускае Радыё Рацыя