З-за спёкі ў Беларусі пачалі ўводзіцца абмежаванні на наведванне лясоў



З-за спёкі ў Беларусі пачалі ўводзіцца абмежаванні і забароны на наведванне лясоў.

Часовыя правілы ўжо дзейнічаюць у 15 раёнах Гарадзеншчыны, 6 раёнах Магілёўшчыны, 3 раёнах Гомельшчыны і ў адным раёне Меншчыны.

“Нават калі не дзейнічае забарона – за няправільнае распальванне вогнішча на прыродзе чакае штраф”, – адзначае супрацоўнік пінскага лясгаса Ігар Пацоўскі:

– За развядзенне вогнішча ў недазволеных месцах, грамадзяне, юрыдычныя асобы могуць быць прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці. У некаторых выпадках яны могуць быць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці. Галоўнае, трэба памятаць пра тое, што ўзгаранне сухой травы працэс не кіраваны і прадказаць да чаго ён можа давесці, вельмі складна. 

Суразмоўца дадае, што штрафы для фізічных асобаў пачынаюцца ад 348 рублёў. Крымінальная ж адказнасць чакае ў выніку нанясення вялікай шкоды навакольнаму асяроддзю альбо жыццядзейнасці чалавека.

Беларускае Радыё Рацыя