З-за заплечніка станцыя метро „Каменная Горка” закрывалася на 45 хвілін



З-за безгаспадарнага заплечніка станцыя менскага метро „Каменная Горка” 8 траўня закрывалася на 45 хвілін, паведамляе Менскі метрапалітэн у „Твітэры”.

„8 мая на ст. „Каменная Горка” знойдзены безгаспадарны заплечнік, які спрацаваў на металадэтэктар. У 14.02 станцыя была закрыта. Выкліканы супрацоўнікі праваахоўных органаў. Збою графіка руху цягнікоў дапушчана не было. Другая лінія працуе ад ст. „Магілёўская” да „Кунцаўшчына”, — гаворыцца ў паведамленні.

Станцыя была адкрыта ў 14.46.

belapan.by