За абразу Лукашэнкі – два гады калоніі агульнага рэжыму Святлане Фірсавай



У судзе Полацка і Полацкага раёна 20 траўня вынесены прысуд па крымінальнай справе жыхаркі гарадскога пасёлка Ветрына Святланы Фірсавай. Яе абвінавацілі паводле ч.1 арт.368 Крымінальнага кодэксу за каментар у інтэрнэце да відэа з прамовай Аляксандра Лукашэнкі, створаны яшчэ ў 2021 годзе.

Справу разглядаў суддзя Уладзімір Бясецкі. Дзяржабвінаваўца – старшы памочнік пракурора Вольга Коласава.

Па матэрыялах абвінавачання Святлана Фірсава 30 жніўня 2020 года, а таксама 30 ліпеня 2021 года „пад уплывам ідэі сацыяльнай нецярпімасці да прадстаўнікоў улады, выкарыстоўваючы мэсэнжэр у Тэлеграм, размясціла наўмысна ў чаце „Полацк-Наваполацк для жыцця” тэкставыя паведамленні з выкарыстаннем ненарматыўнай формы маўленчага выказвання, якія публічна абразілі Аляксандра Лукашэнку.

На папярэднім судовым пасяджэнні абвінавачанне запрасіла Фірсавай два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штрафу па першым прысудзе 6400 рублёў.

spring96.org

[manual_related_posts]