За чэрвень па «пратэставых» крымінальных справах асуджана не менш за 125 чалавек



Праваабарончы цэнтр «Вясна» прыводзіць несуцяшальныя дадзеныя чэрвеньскага маніторынгу «палітычных» крымінальных спраў: па «пратэставых» крымінальных справах асуджана не менш за 125 чалавек.

• Кожная пятая асуджаная — жанчына;

• 40 чалавек было асуджана ў Берасцейскай вобласці;

• 5 грамадзян адправілі на прымусовае лячэнне.

Беларускае Радыё Рацыя