За дзіцячы малюнак на вакне мінчука арыштавалі на 12 сутак



У судзе Фрунзенскага раёна 10 жніўня разглядзелі справу 41-гадовага Дзмітрыя Бубенкі. Яго затрымалі ўвечары 9 жніўня дома за “несанкцыянаванае пікетаванне шляхам размяшчэння белага аркуша паперы на вакне”, – адзначае “Вясна”.

Дзмітрый растлумачыў суддзі Наталлі Бугук, што на вокнах вісяць дзіцячыя малюнкі, якія павесілі амаль чатыры гады таму. Па яго словах, яны абараняюць рассаду жонкі ад сонца. Суддзю цікавіла, чаму ён не атрымаў на гэта дазвол ад уладаў. У выніку, суддзя палічыла Бубенку вінаватым па арт. 24.23 КаАП і арыштавала яго на 12 сутак.