За дзве скаргі віцебскага назіральніка выклікаюць у пракуратуру



У першы ж дзень датэрміновага галасавання на рэферэндуме назіральніка ад партыі “Справядлівы свет” Вадзіма Кузьміна выдалілі з участка. Афіцыйная прычына – каронавірус: актывісту патлумачылі, што на ўчастках ужо ёсць тры назіральнікі ад БРСМ, “Белай Русі” і Фонду Міру, і з’яўленне чацвертага нясе эпідэміялагічную небяспеку.

Аднак Вадзім Кузьмін мяркуе, што выдалілі яго за скаргі ў акруговую камісію. Бо ён адразу заўважыў правапарушэнні: адсутнасць спісаў чальцоў камісій і сумнеўна апячатаную скрыню для бюлетэняў – так, што пад накрыўку праходзіць далонь. Напісанне скаргаў тут жа выкліклікала рэакцыю, праўда, нечаканую, распавёў Вадзім Кузьмін:

– Літаральна толькі падаў скаргі, выходжу – тэлефануюць з пракуратуры: “Вадзім Мікалаевіч, тэрмінова зайдзіце, мы мусім правесці з вамі прафілактычную гутарку”. На падставе чаго? Хіба я злачынец? Я сказаў: “Я не пайду, я даглядаю маці, ёй 92 гады, яна хварэе”. Тады яны сказалі: “Мы да вас прыедзем”.

Вадзім Кузьмін вырашыў, што без позвы ў пракуратуру не пойдзе. Але на ўчасткі для галасавання паспрабуе патрапіць у іншыя дні. У якасці назіральніка ён зарэгістраваўся на двух участках – на ўчастку №1, які месціцца ў бібліятэцы імя Астроўскага, і на ўчастку №2 – у віцебскім індустрыяльна-тэхналагічным каледжы.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]