За каментары пасля гібелі афіцэра КДБ затрымалі каля 200 чалавек



За каментары пасля гібелі афіцэра КДБ у Беларусі затрымалі каля 200 чалавек. Пра гэта падчас наведвання Берасця заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. Раней намеснік міністра ўнутраных спраў, начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч распавёў, што толькі за дзень знайшлі больш за 200 аўтараў каментароў. Але затрыманні працягваюцца. Напярэдадні стала вядома, што 136 чалавек сталі падазраванымі па крымінальнай справе. Артыкулы —  „абраза прадстаўніка ўлады” і „наўмысныя дзеянні, накіраваныя на распальванне іншай сацыяльнай варожасці”.

„Хачу папрасіць кіраўнікоў прадпрыемстваў, каб даводзілі да работнікаў, як трэба сябе паводзіць на вуліцы і як трэба сябе паводзіць у інтэрнэце”, — цытуе словы Кубракова sb.by.