За кібератакай на ўкраінскія сайты могуць стаяць хакеры з Беларусі



Намеснік сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Сяргей Дземядзюк сцвярджае, што за кібератакай на сайты ўкраінскіх міністэрстваў стаяць хакеры, якія звязаныя з выведнымі службамі Беларусі. На яго думку, атакі «былі прыкрыццём для больш дэструктыўных дзеянняў, якія адбываюцца па-за полем грамадскага зроку».

Служба бяспекі Украіны паведаміла аб масавай хакерскай атацы ў ноч з 13 на 14 студзеня на шэраг урадавых сайтаў, у тым ліку на сайт Кабінэту міністраў, а таксама міністэрстваў замежных спраў, энэргетыкі, адукацыі, аграрнай палітыкі, у справах ветэранаў і іншых. У СБУ паведамілі, што змест сайтаў не пацярпеў і не адбылося выцеку персанальнай інфармацыі.

[manual_related_posts]