За кіраўніцтва экстрэмісцкім чатам затрыманы 25-гадовы віцебчук
19 дзён таму
Чат, які ставяць у віну хлопцу, быў створаны яшчэ ў 2020-м, калі ў краіне праходзілі масавыя пратэстныя акцыі. Затрыманы – Максім Собалеў, яму 25 гадоў і родам ён з Віцебска.

Не так даўно ён скончыў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Машэрава, паведамляе „Віцебская вясна”.
Сілавікі сцвярджаюць, што Максім некалі быў адміністратарам чата, які пасля прызналі экстрэмісцкім. Згодна з іх паведамленнем, на Максіма заведзеная крымінальная справа ў рамках якой вядуцца следчыя дзеянні.
[manual_related_posts]