За краты трапіў сведка забойства Генадзя Шутава



За краты трапіў адзіны сведка па справе забітага сілавікамі Генадзя Шутава ў Берасці.

„Алясандр Кардзюкоў абвінавачваецца па артыкуле 363 частка 2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — супраціў асобе пры выкананні ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку”, — распавяла яго сястра Марына Парыйчук:

Увечары 11-га жніўня мой брат Аляксандр Кардзюкоў знаходзіўся са сваім сябрам Генадзем Шутавым на перакрыжаванні вуліцы Маскоўскай і Партызанскага праспекта. Наколькі мне вядома, там адбываліся нейкія падзеі, якія былі звязаныя з мірнымі мітынгамі, але я і родныя Шутава ўпэўненыя, што яны ў іх не ўдзельнічалі. Яны проста маглі назіраць за падзеямі. Потым адбылася сітуацыя, калі людзі ў цывільным пачалі ў іх страляць, здарыўся нейкі цуд, паколькі мой брат змог збегчы ад тых, хто нападаў, хаця ў яго таксама стралялі.

Марына Парыйчук не выключае, што затрыманне яе брата адбылося менавіта па прычыне грамадскага розгаласу па справе Генадзя Шутава. Было небяспечна пакідаць сведку на волі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце