За мінулы год у Беларусі стала менш на 94 тысячы чалавек



Насельніцтва Беларусі за 2021 год скарацілася больш як на 94 тысячы чалавек. Гэта вынікае з інфармацыі Белстата.

Паводле афіцыйных звестак, на 1 студзеня ў Беларусі было 9 255 524 жыхары. Для параўнання: за 2020 год скарачэнне насельніцтва склала 60 тысяч чалавек.

Найбольшае скарачэнне жыхароў адзначаецца ў Менску. У сталіцы за год стала менш на 13 тысяч чалавек — агулам засталося мільён 997 тысяч.

З 2020 года, калі пачалася пандэмія кавіду, Белстат перастаў публікаваць дадзеныя па смяротнасці,  нараджальнасці і міграцыі насельніцтва.