За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 887 выпадкаў COVID-19



За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 887 выпадкаў COVID-19, памерлі 10 чалавек з каранавіруснай інфекцыяй. З бальніц выпісаныя 633 пацыенты, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, колькасць новых выпадкаў каранавіруса зніжаецца — 18 красавіка было зарэгістравана 1.300 хворых, 17 красавіка — 1.384, днём раней — 1.516. Рэкорд захворвання прыпаў на 12 снежня 2020 года — 1.975 выпадкаў.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 345.110, памерлі 2.433 пацыенты з каранавірусам, паправіліся — 335.485.

За мінулыя суткі выканана 9.849 тэстаў на каранавірус, што амаль удвая менш, чым днём раней — 19.533. Усяго з пачатку эпідэміі зроблена 5.676.595 тэстаў.

belapan.by