За надпісы на плоце – крымінальная справа



Крымінальную справу за “паклёп на прэзідэнта” супраць пенсіянера Міхаіла Лукашэвіча ўзбудзілі ў Берасцейскім міжраённым аддзяленні следчага камітэту Беларусі. Да такой высновы прывяла папярэдняя праверка выказванняў, якія размешчаны на агароджы дому падазраванага. Праверку праводзіла маёр юстыцыі Давыдава.

Каментуе праваабаронца Уладзімір Малей:

– Яна лічыць, што сабраныя матэрыялы ўтрымліваюць вычарпальныя звесткі, якія ўказваюць на здзяйсненне злачынства, прадугледжаныя часткай першай артыкула 367-га Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Гэта “паклёп на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”.

Рознага кшталту праверкі адносна Міхаіла Лукашэвіча праводзіліся і раней, бо надпісам у адрас уладаў Беларусі на плоце ягонага дому ўжо больш за пяць гадоў, аднак рэакцыя ўладаў чамусці з’явілася толькі зараз.

Сам пенсіянер пакуль не са следчымі, не з праваабаронцамі, не з журналістамі на кантакт не выходзіць, што ўскладняе ягонае становішча, – зазначыў Уладзімір Малей.

nadpis

nadpis2

Беларускае Радыё Рацыя

Фота belsat.eu

 

[manual_related_posts]