За незаконна высечаную ялінку могуць аштрафаваць на вялікую суму і нават пачаць крыміналку



Кошт незаконна высечанай навагодняй ялінкі ў 500 разоў перавышае набытую, – паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі.

З 18-га снежня, калі ў краіне пачнуць працаваць навагоднія кірмашы, лясная ахова ўзмоцніць кругласуткавы кантроль не толькі ў лясной мясцовасці, але і на дарогах каля лясоў.

“Штраф за адну незаконную ялінку будзе максімальным”, – гаворыць супрацоўнік лясной гаспадаркі Ігар Пацоўскі:

– Гэта зроблена дзеля таго, каб мінімізаваць незаконныя рубкі ў пераднавагодні перыяд. Ссечанае дрэва хвойных парод у пераднавагодні перыяд караецца штрафам у стократным памеры. Таму адна ялінка можа прывесці да адкрыцця крымінальнай справы.

Такім чынам незаконна высечанае дрэўца можа абысціся коштам 8 тысячаў рублёў, акрамя таго трэба будзе сплаціць нанесеную шкоду прыродзе, а гэта не меншая сума за штраф.    

Беларускае Радыё Рацыя