За пікеты арыштавалі дом



Судовыя выканаўцы Першамайскага раёна Менска наклалі арышт на прыватны дом грамадскай актывісткі Вольгі Мікалайчык. Падставай для гэтага стаў не сплочаны штраф памерам у 550 рублёў.

mikalajczyk2

Мікалайчык была аштрафаваная за ўдзел у шэрагу мірных вулічных пікетаў, у якіх удзельнічала летась. Сярод іншых гэта пікет «нацыянальнага сцяга», пікет салідарнасці з грамадскімі актывістамі Эдуардам Пальчысам, Нінай Багінскай ды многімі іншымі.

Паведамленне пра арышт жылля актывістка атрымала на трэці дзень новага года, тым часам як пастанова датаваная 1-ым снежня 2016 году.