За подпісы за Бабарыку звальняюць з працы



За подпісы за Віктара Бабарыку звальняюць дырэктараў двух РЦАП і трэнера зборнай па вольнай барацьбе. З пасады кіраўніка Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы звольнілі Анатоля Макарэвіча, дырэктара РЦАП па мастацкай гімнастыцы Міхаіла Еўсюка. Таксама старшаму трэнеру зборнай па вольнай барацьбе Юрыю Жызнеўскаму ня падоўжылі кантракты за подпісы ў падтрымку Віктара Бабарыкі падчас выбарчай кампаніі 2020 года. ( Белсат)