За рух на матацыкле і мапедзе без рук і на адным коле ўводзіцца адказнасць



З 29 жніўня ўводзіцца адказнасць за рух на матацыкле і мапедзе без рук ці на адным коле, паведамілі ва УДАІ МУС.

Гэта стане магчымым дзякуючы ўнесеным у заканадаўства змяненням і дапаўненням, якія тычацца бяспекі дарожнага руху.

У прыватнасці, артыкул 18.14 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь дапоўнены часткай 9-1. “Кіраванне матацыклам, мапедам на адным коле, а таксама рух, пры якім асоба, што кіруе такім транспартным сродкам, не трымаецца за руль ці не трымае ногі на педалях (падножцы), — цягнуць накладанне штрафаў памеры ад пяці да дзесяці базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам да шасці месяцаў ці без пазбаўлення”.

zviazda.by