За смайлік пагражаюць забраць дзіця



Міліцыянт Івацэвіцкага РАУС Руслан Куцко – рэкардсмен падчас змагання з мітынгоўцамі – не ўпусціў свой шанец і запатрабаваў з 32-гадовай беспрацоўнай  маці-адзіночкі Вольгі 2000 рублеў за нявінны смайлік у інтэрнэце ў свой адрас.

Паводле жанчыны, міліцыянты, нанятыя на службу людзям за сродкі гэтых жа людзей, не павінны быць недатыкальнымі для крытыкі:

– Калі я пакідала каментар, я разумела, што магу панесці пакаранне, адказаць за тое, што я зрабіла. Але я не думала, што гэта ўсё так адбудзецца, што будуць пагрозы, запужванне. З боку супрацоўнікаў міліцыі, а таксама з боку адваката, якая сказала, што цябе накіруюць на псіхалагічную экспертызу, у цябе забяруць дзіця… Адносна гэтага смайліка. Кожны чалавек бачыць тое, што ён хоча бачыць.  Гэта ж не абавязкова смайлік “какашак”. Гэта можа быць якая-небудзь пячэнька, зефірка.

За смайлік у інтэрнэце Вользе пагражае да трох год хіміі і аплата маральнай кампенсацыі. Жанчына знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. У кватэры, дзе яна пражывае з маці, двойчы праводзілі вобыск, апісалі маёмасць. Выбачацца і каяцца на камеру па тэксце міліцыянтаў Вольга адмовілася, хаця перажывае, каб не забралі ў яе дзіця, як пагражалі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя