За страляніну па птушках на жыхара Менска завялі крымінальную справу



У дачыненні да 39-гадовага мужчыны распачата крымінальная справа за жорсткае абыходжанне з жывёлай, якое пацягнула гібель.

Здарэнне адбылося 18 жніўня ў двары аднаго са сталічных дамоў. Там спыніўся аўтамабіль, у якім знаходзіўся мужчына. Ён адкрыў стральбу з пнеўматычнай вінтоўкі па птушках на дрэве. У выніку сем з іх былі смяротна траўмаваныя. Дзеянні мужчыны прыцягнулі ўвагу гараджан. Менчука затрымалі супрацоўнікі міліцыі.

У дачыненні да 39-гадовага мужчыны распачата крымінальная справа па арт. 339-1 КК Рэспублікі Беларусь ( «Жорсткае абыходжанне з жывёлай, якое пацягнула яго гібель»).

minsknews.by