За студзень па пратэставых крыміналках асуджана не менш за 79 чалавек



Праваабаронцы на працягу студзеня фіксавалі сталую тэндэнцыю крымінальнага пераследу грамадзян па палітычных матывах.

За першы месяц 2022 года колькасць палітычных зняволеных узрасла на 52 чалавекі. За мінулы месяц праваабаронцам вядома пра не менш за 148 грамадзян, якіх падверглі палітычна матываванай крымінальнай пераследу ў судовым парадку.

Праваабаронцам вядома пра не менш чым 79 грамадзян, асуджаных у студзені па палітычных матывах.  Праваабаронцы зафіксавалі, што ў студзені судовая сістэма працягвала ўжываць да фігурантаў „пратэсных” крымінальных спраў пакаранні, звязаныя з пазбаўленнем і абмежаваннем волі, а таксама буйныя сумы штрафаў за надпісы пратэставага характару.

[manual_related_posts]