За суткі ў Беларусі афіцыйна зарэгістравана 966 выпадкаў COVID-19



За мінулыя суткі ў Беларусі афіцыйна зарэгістравана 966 выпадкаў COVID-19, памерла 10 чалавек з каранавіруснай інфекцыяй. З бальніц выпісаны 1.191 пацыент, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

9 чэрвеня было зарэгістравана 834 захварэлыя, 8 чэрвеня — 597, 7 чэрвеня — 570, днём раней — 943. Афіцыйны сутачны рэкорд захворвання прыйшоўся на 12 снежня 2020 года — 1.975 выпадкаў.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 402.819, памерла 2.949 пацыентаў з каронавірусам, ачуняла — 395.463.

За мінулыя суткі выканана 17.187 тэстаў на каронавірус (днём раней 18.612). З пачатку эпідэміі зроблена 6.483.352 тэсты.

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у краіне першую дозу вакцыны супраць COVID-19 атрымалі больш за 656 тыс. чалавек, прайшлі поўны курс вакцынацыі больш за 358 тыс. чалавек.

belapan.by