За суткі ў Беларусі выяўлена 1.917 выпадкаў COVID-19
За апошнія суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.917 выпадкаў COVID-19. Памерлі дзевяць чалавек з каранавірусной інфекцыяй, вынікае са звестак Міністэрства аховы здароўя.
За суткі колькасць хворых павялічылася — 17 снежня было зарэгістравана 1.834 выпадкі каранавіруса, памерла восем чалавек.
Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у Беларусі дасягнула 169.648, памерла 1.308 пацыентаў з каранавірусам.
Ачуняла 147.316 чалавек. За суткі выпісана з устаноў аховы здароўя 1.919 пацыентаў.
За суткі выканана 30.059 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 3.718.238 тэстаў на каранавірус.
Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, рэкорды захворвання ў Беларусі абнаўляліся 3 (1.701 выпадак), 4 (1.774) і 5 снежня (1.896), а 6, 7 і 8 снежня колькасць хворых COVID-19 паступова зніжалася — 1.878, 1.796 і 1.649 выпадкаў за суткі адпаведна. 9 снежня колькасць новых выпадкаў за суткі зноў пачала расці (1.851), і 10 (1.939), 11 (1.967) і 12 снежня (1.975) зноў былі абноўленыя рэкорды захворвання.
