За суткі ў Беларусі захварэлі на каронавірус 992 чалавекі



За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 992 пацыенты з COVID-19, ачунялі 992 чалавекі, паведамляе ў сваім телеграм-канале Міністэрства аховы здароўя. З пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 446 040 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 440 200 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў Беларусі памерла 3454 чалавекі. У тым ліку за апошнія суткі – 9 чалавек.