За суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.109 выпадкаў COVID-19



За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.109 выпадкаў COVID-19, памерлі 10 чалавек з каранавіруснай інфекцыяй. З бальніц выпісана 1.067 пацыентаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

13 траўня было зарэгістравана 837 хворых, 12-га — 896, 11-га — 742, днём раней — 879. Афіцыйны сутачны рэкорд захворвання прыпаў на 12 снежня 2020 года — 1.975 выпадкаў.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 373.351, памёр 2.681 пацыент з каронавірусам, ачунялі — 363.873 пацыенты.

За мінулыя суткі выканана 14.687 тэстаў на каронавірус, што ўдвая больш, чым днём раней (7.207). З пачатку эпідэміі зроблена 6.050.830 тэстаў.

belapan.by