За суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.219 выпадкаў COVID-19



За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.219 выпадкаў COVID-19, памерлі 10 чалавек з каранавіруснай інфекцыяй. З бальніц выпісана 1.319 пацыентаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

5 траўня было зарэгістравана 1.138 хворых, днём раней — 697. Рэкорд захворвання прыпаў на 12 снежня 2020 года — 1.975 выпадкаў.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 364.951, памерлі 2.602 пацыенты з каранавірусам, ачунялі — 355.531.

За мінулыя суткі было выканана 18.740 тэстаў на каранавірус (днём раней 17.507). З пачатку эпідэміі зроблена 5.939.162 тэсты.

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, на сёння ў Беларусі першы кампанент вакцыны ад каранавіруса атрымалі больш за 299 тысяч чалавек, больш за 150 тысяч прайшлі поўны курс вакцынацыі.

belapan.by