За суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.276 выпадкаў COVID-19



За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.276 выпадкаў COVID-19, памерла 10 чалавек з каронавіруснай інфекцыяй. З бальніц выпісана 1.455 пацыентаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, за суткі колькасць новых выпадкаў каронавіруса знізілася: 24 красавіка было зарэгістравана 1.453 хворыя. Рэкорд захворвання прыйшоўся на 12 снежня 2020 года — 1.975 выпадкаў.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 352.950, памерла 2.493 пацыенты з каранавірусам, ачуняла — 342.102.

За мінулыя суткі выканана 18.868 тэстаў на каронавірус (17.881 днём раней). Усяго з пачатку эпідэміі зроблены 5.778.401 тэст.

На 23 красавіка першую дозу вакцыны супраць COVID-19 атрымалі больш за 244 тыс. чалавек, больш за 84,5 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі. У краіне прымяняюцца камбінаваная вектарная вакцына „Гам-КАВІД-Вак” („Спадарожнік V”, Расія) і вакцына супраць SARS-CoV-2 Vero Cell (Кітай). З 16 красавіка выкарыстоўваецца вакцына „Гам-КАВІД-Вак”, вырабленая на прадпрыемстве „Белмедпрэпараты”.