За суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.300 выпадкаў COVID-19
За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.300 выпадкаў COVID-19, памерлі 10 чалавек з каронавіруснай інфекцыяй. З бальніц выпісана 1.479 пацыентаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, другія суткі запар колькасць новых выпадкаў каронавіруса зніжаецца — 16 красавіка было зарэгістравана 1.384 хворыя, днём раней — 1.516. Рэкорд захворвання прыпаў на 12 снежня 2020 года — 1.975 выпадкаў.
Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 344.223, памерлі 2.423 пацыенты з каронавірусам, ачунялі — 3343.852.
За мінулыя суткі выканана 19.533 тэсты на каронавірус (днём раней — 19.379). Усяго з пачатку эпідэміі зроблена 5.666.746 тэстаў.
