За суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.363 выпадкі COVID-19



За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.363 выпадкі COVID-19, памерлі 10 чалавек з каронавіруснай інфекцыяй. З бальніц выпісана 1.382 пацыенты, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

14 траўня было зарэгістравана 1.109 захварэлых, днём раней — 837. Афіцыйны сутачны рэкорд захворвання прыйшоўся на 12 снежня 2020 года — 1.975 выпадкаў.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 374.714, памёр 2.691 пацыент з каронавірусам, ачуняла — 365.255 пацыентаў.

За мінулыя суткі выканана 19.359 тэстаў на каронавірус (днём раней 14.687). З пачатку эпідэміі зроблена 6.070.189 тэстаў.

belapan.by