За суткі ў Беларусі зарэгістравана 1467 пацыентаў з COVID-19



За мінулыя суткі ў Беларусі афіцыйна зарэгістравана 1467 пацыентаў з каронавіруснай інфекцыяй COVID-19, памерлі 11 чалавек. З бальніц выпісаны 1431 пацыент.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, з пачатку пандэміі ў Беларусі зафіксавана 468 415 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19, ачунялі 462 244 пацыенты з раней пацверджаным каронавірусам. Адзначаецца, што за ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3670 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 18 457 тэстаў (днём раней — 20 326). Усяго ў краіне праведзена 7 641 817 тэстаў.

БелаПАН