За суткі ў Беларусі зарэгістравана 808 выпадкаў COVID-19, памерлі 9



За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 808 выпадкаў COVID-19, памерлі дзевяць чалавек з каранавіруснай інфекцыяй, выпісана з бальніц 526 пацыентаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, за суткі колькасць новых выпадкаў COVID-19 знізілася ўдвая — 7 лютага іх было 1.732, днём раней — 1.787. Рэкорд захворвання прыпаў на 12 снежня 2020 года — 1.975 хворых.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 259.499, памерлі 1.792 пацыенты з каранавірусам. Ачунялі 247.703 чалавекі.

За мінулыя суткі выканана 9.327 тэстаў на каранавірус, што ў два разы менш, чым суткамі раней. Усяго выканана 4.586.633 тэсты.

Як паведамляла Міністэрства аховы здароўя, недзяржаўныя арганізацыі аховы здароўя, якія маюць ліцэнзію на аказанне лабараторнай дыягностыкі, у межах дзяржаўна-прыватнага партнёрства могуць праводзіць тэсты на COVID-19 метадам ПЛР. Прыватнікам дазволена прымяняць да межавага максімальнага тарыфу павышальны каэфіцыент да 1,5. Пры гэтым неабходна выконваць суадносіны аказання адной такой паслугі дзяржарганізацыям аховы здароўя на бязвыплатнай аснове і двух — на платнай аснове.

belapan.by