За суткі ў Беларусі зарэгістравана 879 выпадкаў COVID-19



 За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 879 выпадкаў COVID-19, памерлі 10 чалавек з каронавіруснай інфекцыяй. З бальніц выпісаныя 1.426 пацыентаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

9 мая было зарэгістравана 1.214 хворых, 8-га — 1.369, 7-га — 1.354, 6-га — 1.219, 5-га — 1.138, 4-га — 697. Афіцыйны сутачны рэкорд захворвання прыпаў на 12 снежня 2020 года — 1.975 выпадкаў.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 369.767, памерла 2.642 пацыенты з каронавірусам, паправіліся — 360.255. За апошнія 35 дзён (з 6 красавіка) Міністэрства аховы здароўя 33 разы паведамляла пра 10 ахвяраў кавіда. 12 і 26 красавіка, а таксама 3—5 красавіка загінулых пацыентаў з каронавіруснай інфекцыяй было дзевяць.

За мінулыя суткі выканана 10.520 тэстаў на каронавірус, амаль удвая менш, чым на дзень раней (19.508). З пачатку эпідэміі зроблена 6.007.012 тэстаў.

belapan.by

Фота: МН