За суткі ў Беларусі зарэгістравана 896 выпадкаў COVID-19



За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 896 выпадкаў COVID-19, памерла дзевяць чалавек з каранавіруснай інфекцыяй. З бальніц выпісана 1.196 пацыентаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

11 мая было зарэгістравана 742 захварэлыя, 10-га — 879, днём раней — 1.214. Афіцыйны сутачны рэкорд захворвання прыйшоўся на 12 снежня 2020 года — 1.975 выпадкаў.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 371.405, памёр 2.661 пацыент з каранавірусам, ачуняла — 362.112 пацыентаў.

За мінулыя суткі выканана 13.882 тэсты на каранавірус (днём раней 8.042). З пачатку эпідэміі зроблена 6.028.936 тэстаў.

belapan.by