За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1.073 выпадкі COVID-19



За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1.073 выпадкі COVID-19, памерлі восем чалавек з каронавіруснай інфекцыяй. З бальніц выпісаныя 852 пацыенты, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, колькасць новых выпадкаў COVID-19 за суткі вырасла — 8 сакавіка былі зарэгістраваныя 930 выпадкаў. Рэкорд захворвання прыпаў на 12 снежня 2020 года — 1.975 хворых.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 297.514, памерлі 2.055 пацыентаў з каронавірусам, паправіліся — 288.049.

За мінулыя суткі зроблена 8.018 тэстаў на каранавірус (усяго 5.025.044).

belapan.by