За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1.213 выпадкаў COVID-19



За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1.213 выпадкаў COVID-19, памерлі дзевяць чалавек з каранавіруснай інфекцыяй. З бальніц выпісана 1.212 пацыентаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, колькасць новых выпадкаў COVID-19 за суткі скарацілася — 26 сакавіка было зарэгістравана 1.425 хворых. Рэкорд захворвання прыпаў на 12 снежня 2020 года — 1.975 выпадкаў.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 317.631, памерла 2.211 пацыентаў з каранавірусам, паправіліся — 308.216.

За мінулыя суткі выканана 19.129 тэстаў на каранавірус. Усяго з пачатку эпідэміі праведзена 5.310.667 тэстаў.

Як паведаміў 26 сакавіка міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, інтэнсіўнасць новай, вясновай, хвалі каранавіруса ў Беларусі будзе не вышэйшай за восеньскую. Да сярэдзіны сакавіка захворванне на COVID-19 у краіне зніжалася, але на днях медыкі сталі фіксаваць невялікую тэндэнцыю да росту. Гэта звязана ў тым ліку з пачаткам сезонных захворванняў, адзначыў чыноўнік.

belapan.by