За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1.692 выпадкі COVID-19, памерлі 9



Беларусі зарэгістраваныя 1.692 выпадкі COVID-19, памерлі дзевяць чалавек з каранавіруснай інфекцыяй, выпісана з бальніц 1.990 пацыентаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, за суткі колькасць новых выпадкаў COVID-19 знізілася — 10 лютага іх было 1.799. Рэкорд захворвання прыпаў на 12 снежня 2020 года — 1.975 хворых.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 263.551, памерлі 1.820 пацыентаў з каранавірусам. Паправіліся 252.068 чалавек.

За мінулыя суткі выканана 17.615 тэстаў на каранавірус (усяго выканана 4.624.687 тэстаў).

Напярэдадні міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч у інтэрв’ю тэлепраграме „Панарама” паведаміў, што вакцынацыю ад COVID-19 усіх катэгорый насельніцтва плануецца пачаць да красавіка.

Паводле яго слоў, медыкі ўжо прышчапляюцца. „Учора паступіла чарговая партыя — 40 тыс. вакцын. У першых чыслах сакавіка мы атрымаем яшчэ 100 тыс. вакцын. І з пачатку сакавіка мы будзем прывіваць педагогаў, работнікаў гандлю — усіх тых, у каго па родзе дзейнасці мноства кантактаў з іншымі людзьмі. У канцы сакавіка плануецца масавы выхад вакцыны айчыннай вытворчасці. Тады ж мы і пачнем прывіваць насельніцтва”, — сказаў чыноўнік.

belapan.by