За святло налічу, колькі захачу



За святло налічу, колькі захачу па такім прынцыпе раскідвае кілаваты з агульнага лічыльніка на жыхароў ведамаснага інтэрната прадпрыемства-банкрута «Бярозатара» бухгалтар Святлана Міхайлаўна, кажа малады спецыяліст Вераніка Туміловіч.

Ёй разам з суседкай Таццянай Дзмітрук і двума дзецьмі налічылі за блок 500 кілават, а сям’і з чатырох чалавек з суседняга блока – 300. Грошы за святло ўручаюцца каменданту.

На пытанне, чаму такая розніца, бухгалтар адказала, дык гэта ж сям’я, абураюцца жанчыны:

Я сказала, што ў нас лічыльнік. Яны адказалі: мы яго знімем, бо гэта — інтэрнат і мы жывём па нашых законах. Я пабаялася нешта казаць, бо дамова арэнды ў мяне заканчваецца ў жніўні і мне могуць сказаць «да пабачэння» за сабатаж. Але мне шкада грошай, чаму я павінна па агульнадамавым плаціць? Мяне ў траўні ўвогуле тут не было і падключанай да сеткі была толькі лядоўня. Дык хіба магло 500 кілават за месяц нагарэць, калі ані яе ані мяне тут не было?

Камендант інтэрната не бачыць нічога дзіўнага ў сітуацыі. Затое абураюцца актывіст Анатоль Сахаруша і дэпутат Валер Білібуха, да якога Туміловіч і Дзмітрук звярнуліся па дапамогу:

У нас вось ёсць агульны лічыльнік і мы здымаем агульны лічыльнік, бо ў нас — інтэрнат

Што хочам, тое і робім, — вось іх закон.

Гэта рэкет па-беларуску і выкачванне грошай з людзей, а не падабаецца дык у адказ: Высяляйся.

Пакойчык у блоку інтэрната з агульнай кухняй у агульным калідоры абыходзіцца маладому ўрачу Вераніцы Туміловіч пры такім разліку за электрычнасць звыш 40 дэнамінаваных рублёў.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя