За ўдзел у акцыі асудзілі слонімцаў



24 чэрвеня ў судзе Слонімскага раёна адбыўся суд, дзе судзілі 6 маладых асобаў Слоніма за ўдзел у акцыі ў падтрымку прэтэндэнтаў на пост прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Акцыю слонімцы правялі 20 чэрвеня каля Слонімскага цэнтра культуры. У гэты дзень на трох машынах да маладых слонімцаў, якія стаялі каля цэнтра культуры, пад’ехалі супрацоўнікі міліцыі і папярэдзілі, што яны праводзяць несанкцыянаваны пікет. І склалі пратакол.

Мужа і жонку Наўгародскіх, Дэйку, Вялічку, Тачоную і Крыўшыну судзіў суддзя Аляксандр Ярмолік. Усе слонімцы абвінавачваліся па ч.1 ар.23.34  КоАП РБ і былі аштрафаваныя кожны з іх па 4-5 базавыя велічыні.

Беларускае Радыё Рацыя

На здымках: слонімцы перад пачаткам прысуду ў памяшканні суда Слонімскага раёна.