За ўдзел у акцыях у панядзелак распачатыя тры крымінальныя справы
Паводле звестак МУС, у Менску на плошчы Незалежнасці сабраліся каля 550 чалавек. Усяго ў Беларусі на вуліцы выйшлі, па падліках ведамства, каля дзвюх тысяч чалавек.
Паводле сілавога ведамства «у розных месцах сталіцы ўздоўж вуліц выстройваліся невялікія ланцужкі грамадзян з бел-чырвона-белымі сцягамі. Увечары каля паўтысячы мітынгоўцаў сабраліся на плошчы Незалежнасці.
Усяго за мінулыя суткі за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах складзеныя 39 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях. Распачатыя тры крымінальныя справы за гвалт або пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі.
Беларускае Радыё Рацыя
