За ўдзел у пратэстах жаўнера асудзілі на тры месяцы гаўптвахты
Жаўнера тэрміновай службы асудзілі на тры месяцы гаўптвахты за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020-га, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры. Яго абвінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Гэта не першы прысуд, які выносяць вайскоўцам тэрміновай службы за ўдзел у акцыях пратэсту. У красавіку 2021-га ў Берасці былі асуджаныя шэсць чалавек — за надпісы на помніку Леніну ў пасёлку Дамачава („3%”, „Жыве Беларусь!”, „Сыходзь”). Жаўнер Яраслаў Бурак тады атрымаў таксама тры месяцы арышту на гаўптвахце, гэты тэрмін не залічваўся яму ў тэрмін службы.
