„За вела – Берасце” падводзіць гадавыя вынікі



Кампанія “За вела – Берасце” падсумавала вынікі дзейнасці за 2016 год.

img_0058

У агенцтве рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” сабраліся велааматары і актывісты, якія прымалі ўдзел у акцыях кампаніі. Кажа кіраўнік “За вела – Берасце” Уладзь Красько:

– Працяг працы па бяспецы дарожнага руху на роварах. Мы правялі больш за сорак семінараў у Берасці для школьнікаў па бяспецы дарожнага руху. Працягнулі сумесную працу з прадстаўнікамі правааховы па захоўванні ровараў. Мы абыходзілі пад’езды і калі бачылі, што ёсць не прышпілены ці кепска прышпілены ровар, то адпаведна рабілі маркіроўку ровараў, якія захоўваюцца небяспечна.

Прадстаўнікі “За вела – Берасце” ў наступным годзе сумесна з велааматарамі Менска плануюць распрацаваць стратэгію развіцця веларуху ў горадзе.

img_0059

“Таксама працягнецца праца па пытаннях веларуху на памежным пераходзе Берасце-Тэрэспаль, які ажыцяўляецца пакуль толькі на паперы, а не на справе”, – зазначыў Уладзь Красько.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце